“З-за прыезду ў Магілёў Пуціна з Лукашэнкам будуць адстрэльваць жывёл”


СОЦЫУМ / Wednesday, October 10th, 2018

Пра гэта абвясцілі зааабаронцы.

10 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Валанцёры Магілёўскага таварыства абароны жывёл распаўсюдзілі па горадзе аб’явы, у якіх папярэдзілі магілёўцаў аб тым, што спецаўтапрадпрыемства (САП), будзе знішчваць бяздомных катоў і сабак.

«З 8 па 13 кастрычніка неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб усе жывёлы, якіх вы корміце, а таксама стэрылізавалі і цяпер даглядаеце за імі ва ўмовах вуліцы, ня з’явіліся ў дварах дамоў, а таксама паблізу гандлёвых аб’ектаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле дадзеных МТАЖ, у сувязі з прыездам прэзідэнтаў будзе ісці адстрэл безнаглядных жывёл работнікамі САП.

Пры гэтым, сцвярджаюць зоаабаронцы, разбірацца перад забойствам, ці з’яўляецца жывёла хатняй, ніхто не будзе.

Афіцыйнага пацверджання або абвяржэння гэтай інфармацыі на дадзены момант няма.

One Reply to ““З-за прыезду ў Магілёў Пуціна з Лукашэнкам будуць адстрэльваць жывёл””

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *