Знік актывіст Станіслаў Паўлінковіч

Ён павінен быў выйсці на сувязь да 12 дня 24 сакавіка, аднак гэтага не зрабіў.

24 сакавіка. Магілёў-Менск. Ігар Лазоўскі. На здымку – Станіслаў Паўлінковіч (справа) разам з палітыкам Мікалаем Статкевічам, фота з сацсетак.


Пра сітуацыю з актывістам паведаміла журналістка Аліна Скрабунова. Па яе словах, Паўлінковіч збіраўся наведаць мінскую акцыю пратэсту 25 сакавіка, аб чым папярэдзіў журналістку. Па прыбыцці ў Менск ён павінен быў патэлефанаваць Скрабуновой, аднак гэтага не зрабіў.

– Мы дамаўляліся, што калі ён да 12 гадзін дня мне не патэлефануе, значыць гэта трэба расцэньваць як тое, што яго затрымалі. Ён не патэлефанаваў і сам не падымае трубку ўжо некалькі гадзін, – паведаміла журналістка.

Невядома, дзе менавіта ў дадзены момант знаходзіцца Станіслаў Паўлінковіч – яго маглі затрымаць як у Магілёве, так і ў Мінску. Вядома, што на чыгуначным вакзале ў сталіцы Беларусі суткі дзяжурыць АМАП, які даглядае грамадзян. Верагодна, менавіта яны маюць дачыненне да магчымага затрымання актывіста.

Нагадаем, у дачыненні да Станіслава Паўлінковіча праводзіцца праверка па факце распаўсюду ім парнаграфічных матэрыялаў у сацыяльнай сетцы на падставе скрыншота шасцігадовай даўніны. З-за гэтага можа быць распачата крымінальная справа. Сам Паўлінковіч называў гэта ціскам з-за ўдзелу ў акцыях пратэсту ў лютым гэтага года.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў