Знаёмцеся, граза магілёўскай апазіцыі

Распавядаем пра чалавека, які, напэўна, любіць сваю службу, але недалюблівае фундаментальныя правы чалавека.

13 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі. На фота – Яўгеній Слаўнікаў пасля суду над актывістам Раманам Мішчанкам


Імя гэтага чалавека мільгае практычна ва ўсіх навінах, звязаных з пераследам незалежных журналістаў і актывістаў з Магілёва. Шмат у чым дзякуючы яму магілёўскі «Марш недармаедаў» 15 сакавіка не далічыўся арганізатараў, а Аліну Скрэбунову судзілі за рэпартажы пра «Дранік-Фэст» і беларускую кавярню.

Знаёмцеся – інспектар Ленінскага РАУС г. Магілёва, маёр міліцыі Яўгеній Слаўнікаў. Ужо больш за год ён адыгрывае важную ролю ў пераследзе людзей, непатрэбных існаму рэжыму.

Майстар пратаколаў

Пачалося ўсё з Валадара Цурпанава – у траўні 2016 году праваабаронцу затрымалі ў будынку гарадской пракуратуры па абвінавачванню ў непадпарадкаванні міліцыі – нібыта ён адмовіўся паказваць пашпарт на пасадзе аховы, калі ўвайшоў.

Пратакол у дачыненні да Цурпанава складаў менавіта Слаўнікаў, прычым няўдала – суд тройчы адпраўляў пратакол на дапрацоўку, перш чым скончыў справу ў сувязі з нязначнасцю парушэння. Праваабаронца звяртаў увагу на нізкую прававую пісьменнасць супрацоўніка Ленінскага РАУС і прасіў суд вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас сілавікоў. Суддзя адмовіла.

Наступнай «ахвярай» стаў актывіст Станіслаў Паўлінковіч. 1 верасня 2016 года малады чалавек у сацыяльнай сетцы «Укантакце» зрабіў перапост са старонкі палітыка Мікалая Статкевіча з заклікам выйсці на акцыю пратэсту супраць фальсіфікацый на парламенцкіх выбарах.

У дзень акцыі Паўлінковіча затрымалі. Як распавядаў актывіст, за ім сачылі супрацоўнікі міліцыі, сярод якіх быў і Слаўнікаў. Ён жа склаў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да хлопца за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі. Да пакарання зноў не дайшло – справу зачынілі за недаказанасцю віны.

Па-сапраўднаму маёр Яўгеній Слаўнікаў вызначыўся падчас вясновых «Маршаў недармаедаў». Міліцыянт склаў пратаколы на арганізатараў першай магілёўскай акцыі пратэсту 19 лютага – абласнога кіраўніка АГП Уладзіміра Шанцава і лідэра магілёўскіх хрысціянскіх дэмакратаў Алега Аксёнава. Характэрна, што і ў гэтай сітуацыі маёру давялося перарабляць пратаколы, таму што суд адмовіўся прымаць іх у тым выглядзе, у якім яны былі. Нягледзячы на гэта Шанцаў і Аксёнов атрымалі па 15 сутак арышту.

Такі ж лёс напаткаў актывіста АГП Рамана Мішчанку, які анансаваў правядзенне акцыі пратэсту на плошчы Леніна 1 траўня. За арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства малады чалавек атрымаў 15 сутак арышту. Асновай для рашэння суда паслужыў пратакол Яўгена Слаўнікава.

Інспектар Ленінскага РАУС «любіць» таксама незалежных журналістаў. Міліцыянт не паленаваўся скласці 7 адміністрацыйных пратаколаў на карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча за тое, што той апублікаваў сем лістоў у польскім часопісе «Ніва». Афіцыйна Слаўнікаў абвінаваціў журналіста ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі. За гэта журналісту далі штраф у 1035 рублёў.

Апошняя «палітычная ахвяра» маёра міліцыі – журналістка Аліна Скрэбунова. Восенню 2017 года яна зрабіла тры сюжэты для тэлеканала «БелСАТ» – пра забарону веларуху на вуліцы Ленінскай, «Дранік-Фэст» і адкрыццё першай беларускамоўнай кавярні ў Магілёве «Шпаркі лось». Гэтага аказалася дастаткова, каб завесці на яе адміністрацыйную справу за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Суд на падставе дадзеных Слаўнікава даў журналістцы штраф у 690 рублёў.

Самы лепшы міліцыянт

Улады адмаўляюць нейкія рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў і журналістаў. Аднак канцэнтрацыя практычна ўсіх палітычна матываваных спраў у руках аднаго толькі супрацоўніка міліцыі кажа пра адваротнае. Лапцэвіча, Мішчанку, Паўлінковіча і іншых выдзелілі ў асобную групу і займаецца ёй канкрэтны чалавек. Магчыма, нават у цесным супрацоўніцтве з іншым, больш таямнічым сілавым ведамствам.

Яшчэ некалькі гадоў таму маёр быў капітанам і знаходзіўся далёка ад магілёўскіх спраў, займаючы пасаду старэйшага інспектара ў Чавускім РАУС. Усё змянілася ў 2014 годзе – у сакавіку да Дня міліцыі Слаўнікаву далі грамату УУС Магілёўскага аблвыканкама, а ў ліпені 14-га ўзнагародзілі медалём “За бездакорную службу 3 ступені” (на фота).

У 2014-2015 гадах Яўгеній Слаўнікаў перайшоў з райцэнтра ў Магілёў і атрымаў званне маёра. На новым месцы міліцыянт не згубіўся – у ліпені 2016 гады (адразу пасля адміністрацыйнага пераследу праваабаронцы Валадара Цурпанава) Слаўнікава ўзнагародзілі граматай Ленінскага РАУС па выніках дзейнасці за паўгады.

Наступную ўзнагароду інспектару ўручылі ў сакавіку 2017 году – юбілейны медаль «100 гадоў міліцыі Беларусі». У той час ён вёў адміністрацыйны працэс у дачыненні да арганізатараў «Маршу недармаедаў» Уладзіміра Шанцава і Алега Аксёнава.

Шмат узнагарод. Пры гэтым мы памятаем, што суды нярэдка вярталі пратаколы маёра міліцыі на дапрацоўку, што фактычна кажа пра дрэнна праведзенуюработу.Апошняя справа ў дачыненні да журналісткі Аліны Скребуновой таксама не абышлося без кур’ёзу.Дыск з запісам сюжэтаў «БелСАТ», які Славников далучыў да матэрыялаў справы, проста не прайгралі ў судзе.

Любоў да айчыны

Не выключана, што «палітычныя замовы» інспектара Ленінскага РАУС звязаныя не толькі з загадамі зверху, але і з уласнымі перакананнямі міліцыянта.Дарэчы, калі верыць сацыяльнай сеткі, радзімай міліцыянта з’яўляецца сяло Краснагорск на Сахаліне.

Мяркуючы па запісах, Яўген Слаўнікаў адчувае сімпатыі да палітычнага курсу Расійскай Федэрацыі і цалкам дакладна любіць СССР.Практычна ўся стужка яго навін – гэта «класы» настальгічным пастам пра Савецкі саюз.У апытанцыі «Хто прынёс больш карысці сваёй краіне» паміж Гарбачовым, Ельцыным і Пуціным міліцыянт абраў апошняга.Адзін з пастоў быў прысвечаны загінуламу баявіку Данецкай народнай рэспублікі.

Магчыма, нелюбоў да беларускай апазіцыі звязана часткова з гэтым. Ці будзе сілавік, які падзяляе ідэі пра веліч СССР і правільнасць курсу Пуціна, не парушаць правы людзей, для якіх незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Беларусі – гэта ўніверсальная каштоўнасць?

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў