У Магілёве з’явіліся першыя пікеты, дзе збіраюць подпісы за кандыдатаў у дэпутаты

Каб прыняць удзел у выбарчай гонцы, кожнаму высоўніку трэба сабраць не менш за тысячу подпісаў выбаршчыкаў. Падаецца так, што для многіх гэта будзе вельмі не проста.

11 ліпеня. Магілёў. Вул. Ленінская. Алесь Святліцкі


Каля пяці вечара ў цэнтры Магілёва было толькі тры кропкі з пікетамі, дзве з якіх прадстаўлялі Яўгена Яцкоўскага са «Справядлівага свету», адна – Алега Аксёнава з аргкамітэта па стварэнню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Ўсе зборшчыкі подпісаў адзначылі нізкую актыўнасць выбаршчыкаў. Прадстаўнікі “Справядлівага свету” абвінавацілі ў гэтым дрэнную інфармацыйную падтрымку выбараў.

– На ўвесь цэнтр няма ні воднага плаката, што ў верасні адбудуцца выбары ў парламент. Людзі проста не ведаюць, што зараз ідзе нейкая выбарчая кампанія. Дзе расцяжкі, аб’явы, матэрыялы ў СМІ ? – задалася пытаннем адна з сябровак ініцыятыўнай групы Яўгена Яцкоўскага.

IMG_0780

Удзельнікі абодвух пікетаў у падтрымку кандыдата з «Справядлівага свету» звярнулі ўвагу, што падпісвацца падыходзяць, у асноўным, людзі сталага ўзросту.

– Моладзі гэта не трэба. Хоць можа яно і правільна – дзеля чаго рабіць выгляд, што ты выбіраеш, у краіне, дзе выбараў даўно няма? – Пракаментаваў сітуацыю сябра ініцыятыўнай групы Яцкоўскага Валерый Беразіенка.

IMG_0786

Зборшчыкі подпісаў за Алега Аксёнава (БХД) прызнаюцца, што людзей даводзіцца зазываць. Яны выказалі надзею, што з часам людзі выкажут большую зацікаўленасць выбарамі і, ў прыватнасці, іх кандыдатам.

IMG_0778

Што датычна парушэнняў, то ўдзельнікі ўсіх трох пікетаў адзначылі, што пакуль усё адбываецца спакойна і ў іх дзейнасць ніхто не ўмешваецца.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў