Па словах Яўгена Глушкова, у ініцыятыўную групу Людмілы Здорыкавай не спытаўшы ўключылі больш за сотню чалавек.

16 верасня. Магілёў. Алесь Святліцкі

Увага! Пры перадрукоўцы гэтага матэрыяла іншымі СМІ, пазначэнне mspring.online як крыніцы з гіперспасылкай на арыгінал ў першым абзацы абавязковае!


Журналіст-фрылансер Яўген Глушкоў, чыю ініцыятыўную групу зарэгістравалі ў Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84, распавёў пра магчымае парушэнне ў Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе №85.

– Ёсць інфармацыя, што на мінулым тыдні ў актавай залі сярэдняй школы №27 сабралі настаўнікаў школ, якія ўваходзяць у Магілёўскую-Цэнтральную акругу. Іх паставілі перад фактам, што яны ўваходзяць у ініцыятыўную групу магчымага кандыдата Людмілы Здорыкавай. Кожнаму раздалі па чатыры падпісныя лісты, сказалі збіраць подпісы, – сцвярджае Глушкоў.

Паводле яго слоў, усяго ў ініцыятыўную групу ўвайшло 130 чалавек. Акруговая выбарчая камісія зарэгістравала яе 9 верасня.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

#минск🇧🇾

Публикация от Людмила Здорикова (@liudmilazdorikova)

Людміла Здорыкава з’яўляецца дырэктарам СШ№27. Акрамя таго, яна мае непасрэднае дачыненне да мясцовай улады – у 2018 годзе яна стала дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе ўзначальвае Пастаянную камісію па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі.

Яна ўдзельнічала ў фарміраванні абласной і акруговых выбарчых камісій на гэтую парламенцкую кампанію – на фота да гэтага матэрыялу бачна, як яна прысутнічае падчас сумеснага пасяджэння прэзідыўмаў Магілёўскага аблсавету дэпутатаў і аблвыканкама.

На дадзены момант яна з’яўляецца чальцом Камуністычнай партыі Беларусі.

Людміла Здорыкава была кандыдатам у Палату прадстаўнікоў у 2016 годзе – тады яна вылучалася па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 і прайграла дэпутацтва Ігару Марзалюку, набраўшы больш за 33% галасоў, калі верыць афіцыйным дадзеным.

Как проголосовали могилевчане на выборах в Палату представителей (инфографика)