У Менску затрыманыя магілёўцы Аляксандр Царук і Раман Мішчанка (абноўлена)


Без рубрики / Saturday, March 25th, 2017

Іх адвезлі ў РУУС для высвятлення асобы.

25 сакавіка. Менск. Ігар Лазоўскі


У Мінску каля кінатэатра “Кастрычнік” для высвятлення асобы затрыманы два магілёўца: Аляксандр Царук і Раман Мішчанка. Іх павезлі ў РУУС.

Аляксандр Царук за ўдзел у акцыі пратэсту ў Магілёве 15 сакавіка быў двойчы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штафов: за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў і парушэнне правілаў дарожнага руху. Менавіта Царук быў адным з тых, хто перашкаджаў “ціхарам” звезці Ігара Чырака.

Увечары 25 сакавіка Аляксандра Царука адпусцілі без складання пратаколу, зняўшы адбіткі пальцаў. Яму паведамілі, што “ён апынуўся ў не тым месцы і не ў той час”.

Мішчанка, як і раней, знаходзіцца у міліцыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *