“Заслонаўцы” запісалі відэазварот для Лукашэнкі

«Нас не хочуць чуць ні ў судах, ні ў гарвыканкаме, ні ў аблвыканкаме, ні ў пракуратуры».

27 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Жыхары адзначылі, што жывуць у дамах дзясяткі гадоў, і засяляліся яны туды па ардэрам на кватэры. Аднак у наступным гарадскія ўлады выставілі сітуацыю такім чынам, быццам у апошнія гады жыхары дамоў №28, 29 і 30 па вул. Заслонава, а таксама дамоў №4 і 6 па вул. Будаўнікоў пражывалі ў інтэрнатах.

– Зараз з нас спрабуюць зрабіць бамжоў, – кажуць на запісы ўдзельнікі звароту. У прэзідэнта яны папрасілі разабрацца ў сітуацыі і выратаваць іх ад высялення:

– Аляксандр Рыгоравіч, мы звяртаемся да вас з адзінай просьбай, каб вы дапамаглі нам разабрацца ў нашых дакументах, якія мы трымаем у руках, і якіх шмат яшчэ ў кожнага з нас, каб нам вярнулі статус жылога дома, каб мы засталіся нармальнымі людзьмі, жыхарамі, а не бамжамі.

Спрэчка паміж жыхарамі названых дамоў і ўладамі працягваецца шмат месяцаў. Аблвыканкам лічыць пазначаную жылплошчу інтэрнатамі, на сваю карысць ён прадстаўляе дакументы 2014 года. Жыхары, у сваю чаргу, даказваюць сваю правату з дапамогай ордэраў на кватэры.

У канцы чэрвеня прайшла серыя судоў на раённым узроўні, у ходзе якіх было прынята рашэнне на карысць уладаў. Цяпер жыхары з дапамогай праваабаронцаў рыхтуюць касацыю на абласным узроўні.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў