Зарослая памяць

Мы выбраліся за сорак кіламетраў ад Магілёва, каб зрабіць атмасферны чорна-белы фоторэпорт з закінутых габрэйскіх могілак на ўскраіне Чавус.

20 красавіка. Алесь Святліцкі. Чавусы


Да Вялікай айчыннай вайны ў мястэчку з пяці тысяч насельніцтва амаль палову складалі габрэі. Шмат у чым яны вызначалі ўклад і жыццё Чавус.

У першыя некалькі месяцаў вайны тых, хто не паспеў эвакуявацца, расстралялі на беразе ракі Проня. Пасля яе заканчэння ВАВ на габрэйскіх могілках было перапахавана 127 мяшкоў з косткамі. На месцы брацкай магілы цяпер стаіць вялікі гранітны помнік, а сама тэрыторыя дагледжаная. У адрозненне ад астатняйтэрыторыі. Вялікая тэрыторыя, абнесеная разбураным плотам з каменя, зарасла хмызнякамі і травой. Разгледзець рэшткі пахаванняў у глыбіні могілак добра атрымоўваецца толькі вясной, калі дрэвы яшчэ не пусцілі лісце, зямля высахла ад вады, а снег даўно растаў. Паглядзець ёсць на што – у адным месцы сустракаюцца надмагільныя помнікі людзей, якія сышлі ад нас у напрыканцы XIX стагоддзя і напачатку XXI стагоддзя. Сярод іх, як мяркуюць, ёсць нават продак галівудскага акцёра Майкла Дугласа – пліта з імем Яноха Ізраіля Даніловіча таксама ёсць у нашым фоторепорте.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў