Забіты баявік ДНР з Магілёва

Уладзімір Ястрабаў служыў у беларускім войску і працаваў ахоўнікам у начным клубе «Форум».

16 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Найміт памёр яшчэ ў лютым 2016 года, аднак аб ягонай гібелі ўкраінскія СМІ паведамілі толькі зараз.

Вядома, што Уладзімір Ястрабаў ваяваў на баку баявікоў непрызнанай Данецкай народнай рэспублікі пад пазыўным «Ястраб». Невядома, як доўга ён знаходзіўся ў зоне ўзброенага канфлікту. У групе «Укантакце» ДНР ў лютым 2015 гады ён пакінуў запіс аб тым, што збіраецца прыехаць у зону АТА. Мабыць, да гэтага часу ён пражываў у Магілёве, дзе працаваў ахоўнікам у начным клубе «Форум».

Вышэйшай адукацыі, па нашай інфармацыі, у Уладзіміра Ястрабава не было. Ён праходзіў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3310 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, службоўцы гэтай частцы бралі ўдзел у разгоне мітынгу супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

На момант смерці Уладзіміру Ястрабаву, які “прыехаў папаляваць на ўкраў“, было 29 гадоў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў