З-за свята КДБ у Магілёве перакрылі цэнтр горада

А каб адвезці ўсіх супрацоўнікаў дзяржбяспекі на канцэрт, спатрэбілася 5 аўтобусаў.

21 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


20 снежня беларускі Камітэт дзяржаўнай бяспекі адзначыў 100-гадовы юбілей – у гэты дзень 1917 Уладзімір Ленін падпісаў указ аб стварэнні Усерасійскай надзвычайнай камісіі пры Савеце Народных Камісараў па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (УНК). Узначаліў арганізацыю Фелікс Дзяржынскі. Нягледзячы на тое, што Беларусь даўно ўжо не частка СССР, айчынныя чэкісты да гэтага часу святкуюць 20 снежня як сваё свята.

У Магілёве для гэтага перакрылі нават цэнтр горада на дзве гадзіны, аб чым за дзень да падзеі паведаміў Магілёўскі гарвыканкам. Праўда, без расшыфроўкі, дзеля якіх менавіта мерапрыемстваў гэта было зроблена.

Фота – Facebook Яўгена Глушкова

А для таго, каб адправіць усіх супрацоўнікаў КДБ на канцэрт, спатрэбілася адразу 5 аўтобусаў.

¯\_(ツ)_/¯

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў