Як пачынаюць будаваць “трыўмфальную арку” на ўездзе ў Магілёў (фота)

Мы паглядзелі, што цяпер ёсць на разваротным кальцы Менскай шашы, дзе будзе стаяць кампазіцыя, якую ўлады называюць падарункам гораду. 

31 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Будаўніцтва уязной аркі лічыцца апошнім этапам рэканструкцыі Мінскай шашы. Гэты кампазіцыя, на думку ўладаў, павінна стаць падарункам гораду ад магілёўцаў да 750-годдзя Магілёва.

31 ліпеня намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Дзядовіч паведаміў СМІ, што будаўніцтва аркі на разваротным кальцы ўжо пачалося.

Паводле яго слоў, рэканструкцыя шашы праводзілася за кошт “дарожнага падатку”. Адзначым, што арку, па заяве уладаў, будаваць павінны за кошт добраахвотных узносаў з боку магілёўцаў.

Пры гэтым некаторыя грамадскія дзеячы выступілі супраць будаўніцтва. Свой пратэст выказаў першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў, які накіраваў уладам прапанову “адмяніць непатрэбную будоўлю”.

З падобным паведамленнем рыхтуецца выступіць таксама рэгіянальны лідэр АГП Уладзімір Шанцаў.

А пакуль месца разладу выглядае вось так.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў