Часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE і валанцёрская праваабарончая каманда MAYDAY прапануюць вам вось што…

Праз некалькі дзён будзе святкавацца Міжнародны жаночы дзень – 8 сакавіка.

Нажаль, у нашай краіне (і не толькі ў нашай), гэтая дата ператварылася ў цюльпанавае свята з пажаданнямі накшталт «заставайцеся захавальніцамі хатняга ачага», «будзьце надзейным тылам» і «заставайцеся такімі ж прыгожымі».

Мы ж, часопіс пра правы чалавека MSPRING.ONLINE і валанцёрская праваабарончая каманда MAYDAY, лічым, што гэтаму святу трэба вярнуць сапраўднае вызначэнне. 8 сакавіка – дзень салідарнасці і барацьбы жанчын за свае правы.

У нашым горадзе велізарная колькасць дзяўчынак, дзяўчат і жанчын робяць крутыя штукі, якія рухаюць Магілёў і мясцовыя супольнасці наперад па шляху развіцця. Але, нажаль, пра іх не заўсёды ведаюць і нават не здагадваюцца.

У мінулым годзе мы сваімі суб’ектыўнымі намаганнямі зрабілі матэрыял у малюнках пра 7 неверагодных магіляўчанак, якія нас натхнялі у 2018-пачатку 2019 года.

7 невероятных могилевчанок, которые вдохновляют

Зараз мы хочам зрабіць нешта падобнае. Але!

  1. У гэты раз мы хочам скласці спіс з 8 чалавек (ну, 8 сакавіка ж усё-ткі).
  2. Ад нашай рэдакцыі і валанцёрскай каманды MAYDAY мы абіраем 4 чалавекі.
  3. Яшчэ 4 чалавекі вызначаеце ВЫ.

На аб’ектыўнасць мы не прэтэндуем і нават не збіраемся. Гэта не атрымаецца хаця б таму, што колькасць дзяўчат, жанчын і дзяўчынак у Магілёве, якія робяць неверагодныя рэчы ў любой сферы значна больш, чым 8 (сотні, тысячы іх!). Але паспрабаваць варта.

Наш сумесны з вамі стронг-ліст будзе апублікаваны 8 сакавіка.

ПРАВІЛЫ

Каб прапанаваць кандыдатуру магіляўчанкі, якая вас натхняе, пазначце яе імя і прозвішча ў спецыяльнай анкеце ўнізе. Таксама, калі ласка, у двух слова напішыце, чым менавіта гэты чалавек натхніў вас за апошні год (сакавік 2019 – сакавік 2020).

Пажадана ўлічваць грамадскую значнасць таго, што зрабіла/робіць ваш кандыдат.

Акрамя таго, дзейнасць чалавека, якога вы пазначаеце, павінна быць звязаная з Магілёвам.

У выніковую чацвёрку ад чытачоў увойдуць тыя магіляўчанкі, чые імёны будуць трапляцца нам у запоўненых формах часцей за астатніх. Яшчэ адзін крытэр – унікальнасць таго, што робіць гэты чалавек.

Паўторымся, што на аб’ектыўнасць мы не прэтэндуем – але са свайго боку абяцаем сумленнасць пры апрацоўцы вашых анкет:

А вось і анкета. Вашыя прапановы прымаюцца да 21:00 7 сакавіка.