У суботу магілёўцаў клічуць ушанаваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій


ПРАВААБАРОНА / Thursday, November 1st, 2018

Пачатак – у 12 гадзін. Месца – каля «Крыжоў», у раёне мясакамбіната. Зараз раскажам падрабязна.

1 лістапада. Магілёў. mspring.online


Магілёўскія праваабаронцы запрашаюць магілёўцаў у суботу, 3 лістапада, успомніць пра нявінных людзей, якіх забіла савецкая ўлада ў 30-я гады мінулага стагоддзя.

Ушанаванне памяці рэпрэсаваных пройдзе каля крыжоў у раёне мясакамбіната. Гэта адно з месцаў, дзе НКУС масава расстрэльвала беларусаў. Дабрацца туды з цэнтра горада можна на тралейбусе №4, аўтобусе №4, маршрутных таксі №37, №16. Выходзіць трэба на прыпыначным пункце «Мясакамбінат» і пераходзіць на другі бок. Крыжы, усталяваныя ў памяць аб рэпрэсаваных, бачныя фактычна з прыпынку.

Паглядзець, як дабрацца, можна таксама па мапе.

Просім прыходзіць у цвярозым стане, у цёплай вопратцы. Таксама вітаюцца кветкі і лампадкі.

На месцы вы зможаце даведацца, як выявілася праўда пра расстрэлы ў Магілёве, паслухаць гісторыю пра расстрэл святароў, якія арганізавалі падпольны храм у горадзе, а таксама выступы людзей, для якіх важная памяць пра забітых.

Яшчэ раз: Магілёў. 3 лістапада, субота. Пачатак – 12:00. Збор ля памятнага крыжа.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *