Вылучэнне кандыдатаў у Савет Рэспублікі ў вобласці праходзіць незаўважна

Як пішуць “Магілёўскія ведамасці”, вылучэнне нібыта ўжо завершана.

4 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


На сёння нам вядома толькі пра пяць патэнцыйных сенатараў. Практычна ўсе – кіраўнікі магілёўскіх дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый. Сярод іх генеральны дырэктар РУП «Магілёўэнерга» Кастусь Пуціла, генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Барыс Кавалеўскі, дырэктар Магілёўскага інстытута развіцця адукацыі Ірына Старавойтава, дырэктар тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Ірына Акуловіч і дзеючы сенатар, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў.

Без имени-1

Інфармацыі яшчэ аб мінімум трох вылучэнцах у афіцыйных СМІ па стане на 16:00 4 жніўня няма. Таксама невядома, ці ёсць у гэтую выбарчую кампанію конкурс на сенатарскія месцы, альбо ўсе кандыдаты трапяць у Савет Рэспублікі на безальтэрнатыўнай аснове.

ДАВЕДКА: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу — верхняя палата парламента Рэспублікі Беларусь, утворанага па выніках усенароднага рэферэндуму ў лістападзе 1996. Пачаў сваю працу 13 студзеня 1997. Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых саветаў па восем членаў Савета Рэспублікі. У дадатак да іх восем членаў Савета Рэспублікі прызначаюцца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.Асноўная функцыя Савета Рэспублікі – прыняцце або адхіленне праектаў законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў