Як праходзілі выбары. Поўны аналіз


ВЫБАРЫ-2018 / Monday, February 19th, 2018

Прадстаўляем вам PDF-справаздачу «Праваабаронцаў за свабодныя выбары”.

На працягу ўсёй выбарчай кампаніі за яе ходам назіралі сябры “Беларускага Хельсінскага камітэта” і праваабарончага цэнтра “Вясна”. Адразу пасля заканчэння апошняга дня галасавання эксперты падрыхтавалі сваю справаздачу аб тым, што адбывалася. Калі коратка, то:

– Кампанія йшла вельмі пасіўна.

– У выбарчыя камісіі як заўсёды патрапілі «правераныя» людзі.

– 3\4 назіральнікаў не змаглі атрымаць доступ да дакументаў аб вылучэнні людзей кандыдатамі у дэпутаты.

– Было выдзелена больш месцаў для агітацыі, чым на мясцовых выбарах у 2014 годзе.

– На датэрміновае галасаванне масава пагналі студэнтаў.

Больш падрабязна пра ўсё вы можаце даведацца, націснуўшы на скрыню для галасавання:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *