ВЫБАРЫ-2016: У Магілёўскіх выбарчых акругах стала амаль на сем тысяч выбаршчыкаў менш

Выбарчая кампанія ў Магілёве пачынае ажываць.

16 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі.


Падчас мінулых парламенцкіх выбараў у пяці Магілёўскіх акругах было зарэгістравана 332 260 выбаршчыкаў. У гэтым годзе прагаласаваць змогуць максімум 325 387 чалавек. Больш за ўсё скарацілася колькасць выбаршчыкаў у Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 – з 67 680 да 63 502.

У Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 – змяншэнне з 67 480 да 66 675.

У Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 стала на 92 чалавекі менш – 64 491 тады супраць 64 399 цяпер.

У Магілёўскай-Сельскай выбарчай акрузе №88 лічба скарацілася з 66 524 да 64 558 чалавек.

Адзіная магілёўская акруга, у якой людзей з правам голасу стала больш – Магілёўская-Кастрычніцкая №86 – з 66 085 ў 2012 годзе да 66 253 ў 2016.

Дадзеныя па выбарчых акругах з’явіліся ў мясцовай прэсе са спасылкай на пастанову Цэнтрвыбаркама. У астатнім кампанія пакуль не вельмі заўважна – значна большае значэнне для мясцовых дзяржаўных журналістаў мае V Усебеларускі сход. Матэрыялы пра гэтую падзею з’яўляюцца на першых палосах «Магілёўскіх ведамасцяў» і «Весніка Магілёва», а інтэрв’ю з удзельнікамі трапляюць у кожны нумар. Інфармацыя па выбарах сустракаецца толькі ў выглядзе кароткіх перадрукаў з БелТА альбо сайта ЦВК.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў