«Вы мяне так шмат перабівалі, калі ласка, кажыце»

Відэа тых самых дэбатаў, падчас якіх галоўрэд магілёўскага ТБ перабіваў лідэра БХД Віталя Рымашэўскага.

26 жніўня. Магілёў


Вечарам, 25 жніўня, тэлеканал «Беларусь-3» паказаў запіс дэбатаў, якія адбыліся паміж кандыдатам у дэпутаты парламента па Крычаўскай акрузе №83 Таццянай Марачкавай і Віталём Рымашэўскім, даверанай асобай кандыдата Таццяна Шамбалава.

Яшчэ да выхаду відэа ў эфір, Шамбалава і Рымашэўскі паскардзіліся ў акруговы, абласны і Цэнтральны выбаркам на тое, што падчас выступу лідэра хрысціянскіх дэмакратаў вядучы Андрэй Скарабагатаў некалькі разоў перабіваў яго. З-за гэтага, як лічыць палітык, ён не змог эфектыўна выкарыстоўваць усе пяць хвілін адведзенага часу. У той жа час, Таццяну Марачкаву галоўрэд абласнога тэлебачання не перабіваў. Каб убачыць, што да чаго, прапануем чытачам самім паглядзець, як праходзілі дэбаты.

Відэа: Аляксей Колчын

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў