Магілёў шырока адсвяткуе юбілей расійскага камсамола


СОЦЫУМ / Thursday, August 2nd, 2018

Ленінскі камуністычны саюз моладзі настолькі важны для нашага горада, што свята ўзначаліць кіраўнік горада Уладзімір Цумараў.

2 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Савецкага саюза няма ўжо вось як 27 гадоў, але справа Леніна жыве ў кабінетах сучаснай улады. 2 жніўня Магілёўскі гарвыканкам абвясціў пра стварэнне аргкамітэта па святкаванню стагоддзя Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі.

Свята, відаць, атрымаецца маштабным – адказваць за арганізацыю камсамольскага юбілею будзе старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

Акрамя яго, у склад увайшлі ягоная намесніца Ала Галушка і адразу пяць начальнікаў упраўленняў гарвыканкама. Усяго ў аргкамітэце 18 чалавек, у асноўным чыноўнікі і пенсіянеры.

Цікава, што ад БРСМ, які лічыцца спадчыннікам традыцый ВЛКСМ, у аргкамітэце прадстаўлены толькі адзін чалавек – Вікторыя Цыганова, другі сакратар Магілёўскай гарадской арганізацыі.

Святкаваць юбілей камсамола вырашылі па ўсёй Беларусі яшчэ ў лютым гэтага года. Адпаведны ўказ падпісаў прэм’ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў. Узначаліў падрыхтоўку да свята камуніст Ігар Карпенка, міністр адукацыі.

Аднак да Беларусі стварэнне ВЛКСМ ніякага дачынення не мае. Арганізацыя была створана 29 кастрычніка 1918 гады як Расійскі камуністычны саюз моладзі (РКСМ). Менавіта стагоддзе гэтай даты будзе святкаваць Магілёў.

РКСМ быў створаны партыяй бальшавікоў для ажыццяўлення шырокамаштабных дзеянняў, у тым ліку для барацьбы за ўладу ў Расіі і барацьбы з Белай гвардыяй.

Пазней у абрэвіятуру РКСМ дадалі Л – так раскамсамол стаў яшчэ і ленінскім. Канчаткова Усесаюзным ленінскім камсамолам арганізацыя стала ў 1926 годзе.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *