«Веснік Магілёва» прызнае, што парламенцкія выбары – не “падзея года”

Галоўнай гарадской газеце больш важны народны сход.

24 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


У №25 ад 22 чэрвеня 2016 года другая і трэцяя паласа газеты адведзена матэрыялам аб V Усебеларускім народным сходзе. Ідуць яны пад рубрыкай «Падзея года», з чаго можна зрабіць выснову, што для рэдакцыі «Весніка Магілёва» гэтае мерапрыемства з’яўляецца больш важным, чым выбары ў Палату Прадстаўнікоў. Гэта можна расцэньваць, таксама, як палітыку мясцовай улады, бо “Веснік Магілёва” – гэта друкаваны орган гарвыканкама.

Пасля таго, як прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 чэрвеня ўказ аб прызначэнні выбараў, у газеце «Веснік Магілёва» з’явілася ўсяго толькі два матэрыялы пра іх, першы з якіх – кароткая інфармацыйная нататка (№ 23 ад 8 чэрвеня), другі – інфармацыя аб утварэнні выбарчых акругаў.

Абодва тэксты – перадрукі з іншых крыніц.

У той жа час V Усебеларускаму сходу нададзена каля 10% матэрыялаў ад агульнага аб’ёму ўказаных трох нумароў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў