«Вячэрні Магілёў» пакрыўдзіўся

«А каго адпраўляць у працоўныя лагеры, я, думаю, наша ўлада ў бліжэйшы час разбярэцца». Газета востра адрэагавала на крытыку ў Інтэрнэце.

18 траўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


У сярэдзіне красавіка выданне апублікавала артыкул Віктара Кандрацьева, які дазволіў сабе ў дачыненні да ўмоўнага біча Федзі фразу «па-добраму, яго трэба было б расстраляць». «Вячэрні Магілёў» назваў фразу выдранай з кантэксту, патлумачыўшы гэта так: «кантэкст заключаецца ў тым, што на Федзю не дзейнічаюць ніякія віды пакаранняў, прадугледжаныя Крымінальным кодэксам, за выключэннем вышэйшай меры».

Па тэксце бачна, што рэакцыя інтэрнэт-супольнасці балюча ўдарыла па газеце. У параўнанні з першым матэрыялам, выданне дазволіла сабе значна больш рэзкія заявы:

“…Чалавек, які быў судзімы яшчэ з часоў БССР, цягне свае вартае жалю існаванне па зонах. Але калі ў савецкі перыяд ён адчуваў жалезную руку закона, адбываючы як рэцыдывіст «чырвонец» дзе-небудзь у Комі АССР і зарабляючы сабе харчаванне на лесапавале … І такіх, як Федзя, сапраўды шмат, досыць пагутарыць з магілёўскімі аператыўнікамі. Дык што ж так усхвалявала нашых «свядомых», якія узрушыліся праз апазіцыйныя сайты на газету «Вячэрні Магілёў”?


“… Прадстаўнікі «пятай калоны» вельмі абвострана рэагуюць на любыя прапановы па мадэрнізацыі дэкрэта аб дармаедстве …. Нават калі прапановы гэтыя разумныя, г.зн. падказаныя самім жыццём – накіраваць зброд у рэзервацыі і прымусіць яго там працаваць да пенсіі”.


“… Злая сатыра і гратэск па вартасці былі ацэненыя толькі нашымі пастаяннымі чытачамі, чаго ніяк не скажаш пра карыстальнікаў апазіцыйных сайтаў. Дарэчы, сапраўдны свінячы віск з нагоды публікацыі падняўся не толькі ў віртуальнай прасторы ..”.

У канцы матэрыялу аўтар Вікторыя Карпава заявіла, што ёй «агідны усякага роду дэмаршы, забастоўкі і бойкі нашых дармаедаў-апазіцыянераў».

“А каго адпраўляць у працоўныя лагеры, я, думаю, наша ўлада ў бліжэйшы час разбярэцца. Для гэтага ў яе ёсць усе магчымасці”, – робіць выснову журналістка.

Тэкст быў апублікаваны 18 траўня на афіцыйным сайце газеты. Як мяркуецца, пад псеўданімам Вікторыя Карпава публікуецца галоўны рэдактар выдання Надзея Леўчанка.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў