Праблема выйшла на міждзяржаўны ўзровень.


9 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі / фота – op-soyuz.ru


Група членаў Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (ГП) выступіла ў падтрымку гамафобнай газеты «Вячэрні Магілёў».

Свой зварот яны апублікавалі ў №63 газеты за 9 жніўня.

– Члены Грамадскай палаты з трывогай і заклапочанасцю назіраюць за развіццём падзей вакол судовага пераследу газеты «Вячэрні Магілёў», – пазначана ў звароце.

Па словах прадстаўнікоў ГП, у іх складваецца ўражанне, што з дапамогай Ленінскага РАУС г. Магілёва, Міністэрства інфармацыі і іншых дзяржорганаў Беларусі «адбываецца неасцярожная падмена паняццяў і скажэнне сэнсаў».

– Адбываецца напампоўванне іміджу прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, як асаблівых прадстаўнікоў прывілеяванай супольнасці, пачуццё непрымання да якіх з’яўляецца апрыёры неправамерным. Пры гэтым ніяк не згадваюцца ні нашы народныя традыцыі, ні рэлігійныя забароны (ва ўсіх без выключэння рэлігіях), ні асноватворнае права кожнага чалавека (у тым ліку журналіста) на адстойванне свайго меркаваньня, хай і адмоўнага, на тую ці іншую падзею ў грамадстве. Такім чынам, у людзей, асабліва маладых, складваецца ўражанне не толькі аб натуральнасці аднаполых адносін, прызнанні на дзяржаўным узроўні палавых скрыўленняў, але і маральнасьці тых, хто прапагандуе гэта, не саромеючыся выносіць у інфармацыйнае поле, – пазначана ў звароце.

У канцы публікацыі члены Грамадскай палаты заклікалі дапамагчы ўсіх, хто мае дачыненне да суда над «Вячэрні Магілёвам», «дапамагчы прыняць прававое і маральнае рашэнне ў адпаведнасці з законам».

Варта адзначыць, што ў Грамадскую палату Саюзнай дзяржавы ўваходзяць досыць вядомыя персоны Беларусі і Расіі – святар Усевалад Чаплін, акцёр Уладзімір Гасцюхін, пісьменнік Мікалай Чаргінец і іншыя.

«Вечерний Могилев» будут судить за экстремизм в материалах

«Лукашенко употреблял гомофобную риторику более жесткую, чем в наших материалах». Как судили «Вечерний Могилев» ВИДЕО

«Вечерний Могилев» удалил с сайта материалы даже до решения суда

“Попытка превратить Могилев в самый педерастичный город страны”. “Вечерний Могилев” избежал решения суда на неопределенный срок (ВИДЕО)

В суде над «Вечерним Могилевом» специалисты Академии наук исследуют слово «пе**раст»