Валадар Цурпанаў дамогся ад пракуратуры прыёму грамадзян у кабінеце, а не ў фае

Перад гэтым праваабаронцы давялося доўгі час перапісвацца з дзяржаўнымі органамі і нават перажыць затрыманне міліцыяй.

20 верасня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Пра поспех Цурпанаў абвясціў на сваёй старонцы ў Facebook:

Доўгі час супрацоўнікі пракуратуры прымалі грамадзян за сталом у фае, побач з пунктам аховы. Валадар Цурпанаў амаль год дамагаўся змены гэтай практыкі, называючы яе “бесчалавечнай”.

– Гэта проста непавага да чалавека, яго гонару і годнасці. Чаму калі пракуратуры адбудавалі такі вялікі будынак, грамадзяне павінны туліцца побач з постам аховы? – запытваўся раней у размове з mspring.online Цурпанаў. Як яму стала вядома, месца прыёму змянілі на кабінет дзяжурнага пракурора.

Увесну гэтага года праваабаронца двойчы быў ўцягнуты ў адміністрацыйны працэс з-за канфліктаў у пракуратуры, прычым апошнім разам яго пратрымалі суткі ў Ленінскім РАУС. Аднак суд абодва разы быў фактычна на яго баку: у першай справе суддзя не ўбачыла складу правапарушэння, у другім віна Цурпанава была “нязначнай” і не патрабавала пакарання.

Больш падрабязна пра гісторыю супрацьстаяння праваабаронцы з дзяржорганамі можна пачытаць па гэтай спасылцы «Цурпанаў vs Пракуратура і РАУС».

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў