Магілёўскую міліцыю абразіла апытанка «Укантакце»

УУС Магілёўскага аблвыканкама судзіцца з адміністратарам суполкі Могилев.Live Аляксандрам Ірхо.

17 снежня. Магілёў. Алесь Святліцкі. На фота – Аляксандр Ірхо


Абласное ўпраўленне ўнутраных спраў абвінаваціла адміністратара пабліка Могилев.Live Аляксандра Ірхо ў тым, што ён абразіў гонар супрацоўнікаў ДАІ.

21 лістапада аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС выявіў “інфармацыю негатыўнага характару”. Прычынай стала публікацыя ананімнага апытання “Якую суму грошай вы давалі супрацоўнікам ДАІ Магілёўскай вобласці” ў трох пабліках «УКантакце» – Бобруйск.Live, Могилев.Live і Могилев.Real. Для адказу прапаноўвалася выбраць адзін з наступных варыянтаў:

“Менее 5 даляраў”, “101 и болей даляраў”, “Я пытанні без грошай вырашаў”.

УУС палічыла такую апытанку абразлівым, а Ірхо – вінаватым у зняваге міліцыянтаў.

 «Дадзеная інфармацыя, якая носіць негатыўны, паклёпніцкі і правакацыйны характар, якая ўказвае на хабарніцтва сярод супрацоўнікаў ДАІ АУС вобласці, атрымала грамадскі рэзананс і нанесла шкоду дзелавой рэпутацыі службы ДАІ і УУС ў цэлым», – гаворыцца ў іскавай заяве.

Упраўленне ўнутраных спраў адзначыла, што ў апытанцы прынялі ўдзел  больше за 1,7 тысяч чалавек, а больш за 60 тысяч маглі азнаёміцца ​​з вынікамі. Міліцыя папрасіла суд Ленінскага раёна прызнаць, што ананімная апытанка зганьбіла рэпутацыю УУС Магілёўскага аблвыканкама. На думку сілавікоў, Аляксандр Ірхо павінен публічна папрасіць прабачэння і апублікаваць абвяржэнне (як павінна выглядаць абвяржэнне апытанкі, міліцыя не пазначыла)

На 17 снежня пост, які расхваляваў УУС, ўжо выдалены з адпаведных групаў.

Працэс па іскавай заяве павінен адбыцца ў судзе Ленінскага раёна 21 снежня ў 10:00.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў