Магілёўцы змогуць абмеркаваць будучыню Магілёва з экспертамі 13 снежня


СОЦЫУМ / Wednesday, December 12th, 2018

Павінен быць нават намеснік галоўнага архітэктара горада!

12 снежня. Магілёў. Алесь Святліцкі


13 снежня ў тайм-кафэ «Неба» ўсе жадаючыя змогуць абмеркаваць будучыню ўладкавання Магілёва. Цэнтр гарадскіх ініцыятыў запрашае ўсіх жадаючых падыскутаваць аб горадабудаўнічай палітыцы ў абласным цэнтры разам з экспертамі, сярод якіх будуць эксперты ў галіне архітэктуры, гісторыі і экалогіі.

Сярод асноўных тэм – пашырэнне межаў горада, ушчыльненне забудовы, новыя аб’екты, а таксама магчымасць азнаёміцца з Генеральным планам горада.

Да адкрытага абмеркавання запрашаюцца грамадскія актывісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, адміністрацыі горада, журналісты і ўсе неабыякавыя гараджане!

Афлайнавае ток-шоу адбудзецца 13 снежня (чацвер) у 19:00 у тайм-кафэ “Неба” па адрасе: вул. Ленінская, 7, трэці паверх.

Уваход вольны.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *