У магілёўскім ІЧУ парушаюць умовы ўтрымання сядзельцаў

Факты парушэнняў пацвердзіла кіраўніцтва абласной міліцыі.

12 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжанкоў паведаміў актывісту Станіславу Паўлінковічу, што праверка па ягонай скарзе выявіла недахопы ў працы ІЧУ.

«У дзеяннях службовых асоб ІЧУ УУС Магаблвыканкама выяўлены парушэнні нарматыўнаправавых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць ІЧУ у частцы выканання правілаў матэрыяльнабытавога забеспячэння і ўмоў утрымання», – паведаміў Рыжанкоў.

Нагадаем, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БДСП (Народная грамада) Станіслава Паўлінковіча затрымалі 10 верасня за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Мінску.

Перш, чым яго даставілі ў суд, ён правёў каля сутак у ІЧУ. Там, па словах актывіста, яму не выдалі пасцельную бялізну, а таксама адмовіліся карміць сняданкам, матываваўшы гэта тым, што «да суда нельга».

11 верасня Паўлінковіч накіраваў скаргу ў гарадскую пракуратуру. Тая, у сваю чаргу, перанакіравала скаргу кіраўніцтву абласной міліцыі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў