Ўсмешка як вораг суддзяў

Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка стаў на бок суддзі Юліі Трапынінай, якая заявіла, што зала суда – не месца для усмешак.

Інцыдэнт здарыўся 19 лістапада 2015 года. Падчас разбіральніцтва праваабаронца Аляксандр Хамратаў неаднаразова прасіў Трапыніну растлумачыць яго правы, на што суддзя чатыры разы адказала адмоўна. Гэта выклікала ўсмешку у сябра Хамратава Юрыя Гарбаценкі, які прыйшоў на пасяджэнне, каб падтрымаць праваабаронцу. Такія паводзіны былі расцэнены суддзёй, як «нетактоўныя».

Калі Аляксандр Хамратаў спытаў, ці забаронена ўсміхацца ў зале суда, Трапыніна адказала “вядома”, патлумачыўшы, што для усмешак існуюць іншыя мерапрыемствы, і што суд – не цырк.

Каб разабрацца, у чым жа праявілася ягоная нетактоўнасць, Юрый Гарбаценка звярнуўся да старшыні абласнога суда Ігара Прошкі. Той стаў на бок калегі:
Суддзі пры ажыццяўленні правасуддзя абавязаны прымаць меры дзеля таго, каб усе ўдзельнікі працэсу дзейнічалі ў рамках этычных нормаў і правілаў паводзін. Грубасць, нетактоўнасць, спробы прынізіць годнасць каго-небудзь павінны неадкладна спыняцца старшынствуючым па справе, – пазначыў у сваім адказе Прошка. – На прадстаўленай Хамратавым А. Г. аўдыёзапісы дадзенага працэсу ўгледжваецца, што падчас судовага паседжання вы сталі ўсміхацца, у сувязі з чым суддзя Трапыніна Ю. С. зрабіла вам заўвагу, палічыўшы такія паводзіны нетактоўнымі. Такім чынам, суддзя Трапыніна дзейнічала ў рамках сваёй кампетэнцыі …

Пры нязгодзе з адказам, Ігар Прошка прапанаваў звярнуцца ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

З-за ўсмешкі ў зале суда.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў