Ўлёткі са словамі «Уладу, як і падгузнік, трэба мяняць рэгулярна» дзяржаўная друкарня друкаваць адмовілася

Магілёўская друкарня ім. Спірыдона-Собаля не адважылася друкаваць агітматэрыялы кандыдатаў у дэпутаты Уладзіміра Шанцава і Сяргея Смалякова.

18 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Па словах кандыдата ў Палату прадстаўнікоў па Магілёўскай-Сельскай акрузе №88 Уладзіміра Шанцава, ён разам са сваім аднапартыйцам Сяргеем Смаляковым вырашыў аддаць у друк свае агітулёткі ў абласную друкарню ім. Спірыдона-Собаля. Аднак там матэрыялы прыняць адмовіліся.

Калі шчыра, то довад у іх было толькі адзін, калі я прыйшоў – «гэта зноў вы». Яны ведаюць мяне па папярэднім выбарчым кампаніям, ведаюць, якую палітычную сілу я прадстаўляю. Мне сказалі, што яны спачатку павінны ўзгадніць ўлёткі ў акруговай камісіі і толькі пасля гэтага іх надрукуюць. Пад адзін грабянец са мной патрапіў Сяргей Смалякоў, які балатуецца па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87, – паведаміў па тэлефоне карэспандэнту нашага сайта Уладзімір Шанцаў.

Кандыдат лічыць, што крамольнай супрацоўнікам друкарні падалася фраза «Уладу, як і падгузнік, трэба мяняць рэгулярна» – слоган, якім Аб’яднаная грамадзянская партыя карыстаецца досыць даўно.

Па заканадаўству, перш, чым распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы, патэнцыйны дэпутат павінен падаць адну копію ў акруговую камісію. Шанцаў настойвае на тым, што друкарня не дазволіла яму гэтага зрабіць, бо не надрукавала наогул нічога.

– У мяне ёсць магчымасць самому надрукаваць свае «агіткі», у нармальнай якасьці і вялікай колькасці. Аднак гэта становіцца справай прынцыпу. Пакуль мы асэнсоўваем сітуацыю і думаем, як нам дзейнічаць далей, – сказаў Шанцаў.

На дадзены момант ён вырашыў максімальна распаўсюдзіць інфармацыю ў СМІ, паколькі гэта, па сцвярджэнню палітыка, самы эфектыўны спосаб абароны сваіх правоў на дадзены момант.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў