Уладзіміра Шанцава выклікалі ў міліцыю

Другі з арганізатараў “Маршу нетунеядцев”, які адбудзецца 15 сакавіка, павінен прыйсці ў райаддзел.

14 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Я павінен быў прыйсці ў панядзелак, аб гэтым мне маёр Слаўнікаў казаў яшчэ падчас нашай мінулай гутаркі. Аднак я папярэдзіў, што з’язджаю і мне было б больш зручна перанесці сустрэчу. Таму мы з ім тады дамовіліся на тое, што ён тэлефануе мне, а я прыходжу, без позвы. Сёння ён мне патэлефанаваў мне і прапанаваў прыйсці а 14-ай у Ленінскі РАУС, – паведаміў Шанцаў mspring.online.

Палітык не выключае, што пасля яго адвязуць на суд, аднак дакладнай мэты свайго візіту не ведае.

Нагадаем, што супраць Шанцава была распачатая справа аб адміністрацыйным правапарушэнні за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства – “Прагулкі дармаедаў” 19 лютага.

Раней міліцыя затрымала кіраўніка магілёўскага аддзялення БХД Алега Аксёнава. Каля 11-ай раніцы яго з аддзялення адвезлі ў суд.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў