Уладзімір Шанцаў паскардзіўся ў КДБ на людзей з расійскім сцягам

Старшыня АГП па Магілёўскай вобласці ўбачыў у іх пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

28 верасня. Магілёў. Алесь Светлицкий. Фота – mogilevnews.by/Марыям Табагары


22 верасня ў цэнтры Магілёва прайшлі каля дваццаці чалавек ў спартыўных касцюмах з надпісамі “БРСМ”, якія неслі сцяг Расійскай Федэрацыі. Гэта задакументавана на фатаграфіі, якую апублікавала «Еўрарадыё».

mahiliou-2209

На падставе публікацый у СМІ, кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў вырашыў звярнуцца са скаргай у КДБ і пракуратуру.

– З прычыны таго, што названыя невядомыя члены БРСМ неслі толькі сцяг Расійскай Федэрацыі, я расцэньваю гэты факт як здзяйсненне імі публічнага дзеяння ў выглядзе дэманстрацыі, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Гэта фактычна публічны заклік да пазбаўлення Беларусі суверэнітэту і незалежнасці шляхам уваходжання ў склад Расійскай Федэрацыі, – пазначыў у сваёй скарзе палітык.

Уладзімір Шанцаў мяркуе, што гэты факт можа азначаць і пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі ў выглядзе публічнага прызыву да аддзялення Магілёва і Магілёўскай вобласці ад Беларусі і ўключэнне іх у склад РФ. Людзі, якія прайшлі ў цэнтры абласнога цэнтра з расейскім сцягам, на думку сябра АГП, павінны панесці пакаранне:

– Я лічу, што названыя незаконныя дзеянні невядомых членаў БРСМ падпадаюць пад артыкул Крымінальнага кодэкса, якая называецца «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Шанцаў у сваёй скарзе папрасіў гарадскога пракурора і начальніка УКДБ па Магілёўскай вобласці папрасіў высветліць асобы людзей, якія рухаліся з расійскім трыкалорам, а таксама прыцягнуць іх да адказнасці.

Адзначым, што на фота «Еўрарадыё», хутчэй за ўсё, зафіксаваны ўдзельнікі велапрабегу “Моладзь Расіі і Беларусі – дарога ў будучыню саюзнай дзяржавы». На плошчы Славы ў Магілёве яны ўскладалі вянкі да Вечнага агню.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў