Ахова суда адмовілася прызнаваць пасведчанне журналіста дакументам

Магілёўскага журналіста «БелаПАН» Уладзіміра Лапцэвіча адмовіліся пускаць у будынак суда.

13 снежня. Магілёў. Суд Кастрычніцкага раёна. Алесь Святліцкі


Журналіст Уладзімір Лапцэвіч хацеў азнаёміцца ​​са спісам судовых пасяджэнняў, прызначаных на 13 снежня, аднак супрацоўнік паста аховы адмовіўся пусціць яго ўнутр суда Кастрычніцкага раёна Магілёва.

– Прыйшоў азнаёміцца з інфармацыяй аб судовых пасяджэннях, якія былі прызначаныя на 13 снежня. Паколькі расклад вісіць за турнікетам, мне трэба было прайсці міма супрацоўніка дэпартамента аховы. Ён запатрабаваў у мяне дакумент, які засведчыў бы асобу. Я паказаў пасведчанне карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва «Белапан». Там ёсць уся неабходная інфармацыя – і імя, і прозвішча, і нумар пасведчання, і подпіс. Аднак яго гэта не задаволіла і ён пачаў патрабаваць ад мяне пашпарт. Я папрасіў яго ткнуць пальцам у пункт інструкцыі, дзе ад мяне патрабаваўся б менавіта пашпарт. Ён гэтага зрабіць не змог, – распавёў пра інцыдэнт Уладзімір Лапцэвіч.

– У выніку мы стаялі там хвілін 20. Было каля 10-й раніцы, таму ў суд ішло шмат людзей. Прычым некаторых міліцыянт прапускаў па службовых пасведчаннях – іншых супрацоўнікаў міліцыі, адвакатаў. Я ў яго спытаў, чаму такая дыскрымінацыя: адвакаты могуць прайсці па рабочых дакументах, а журналіст – не? Ён нічога мне не адказаў, – паведаміў журналіст.

Я паехаў у дэпартамент аховы Ленінскага раёна і апісаў сітуацыю ў кнізе скаргаў і прапаноў. Я напісаў, што бачу ў дзеяннях міліцыянта парушэнне артыкула 198 Крымінальнага кодэкса «Перашкаджэнне законнай дзейнасці журналіста”. Мне не далі атрымаць адкрытую інфармацыю, якая вывешаная на ўсеагульны агляд, – заявіў Лапцэвіч.

Суд, журналістыка, Уладзімір Лапцэвіч

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў