Барыс Бухель: «Улада вымушаная ісці на саступкі ў пытанні з «дармаедамі»

Магілёўскі праваабаронца пракаментаваў апошнія змены, якія плануюць унесці ў Дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

6 снежня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Па выніках нарады ў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у «падатак на дармаедства» унясуць значныя змены да канца гэтага года. Як заявіла віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, урад падоўжыць тэрміны выдачы паведамленняў і выплаты збору да 20 студзеня і 20 лютага адпаведна.

Акрамя таго, мясцовыя Саветы дэпутатаў і выканкамы атрымаюць права прымаць рашэнні аб вызваленні ад збору грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць гэта прыкметай таго, што ўлада вымушана адступіць.

– Проста садраць грошы не атрымалася. Дурныя антыканстытуцыйныя дэкрэты нежыццяздольныя у прынцыпе, што даказваецца Дэкрэтам №3. Улады хацелі залатаць дзіркі ў бюджэце за кошт людзей, але ў саміх людзей грошай проста няма. Таму большасць беларусаў нават паводле афіцыйнай статыстыкі ад выплаты збору адмовіліся. Ўлады разумеюць, што калі яны пачнуць ціснуць і выбіваць па тры мільёны з кожнага, народны гнеў будзе вельмі моцным. Таму будучыя папраўкі – гэта знак адступлення і спроба дамовіцца з грамадствам. Маўляў, мы вам прапануем пэўныя саступкі, але Дэкрэт не адменім, – лічыць Барыс Бухель.

Праваабаронца сцвярджае, што слушна паступілі тыя, хто не спяшаўся з выплатай «падатка на дармаедства».

– Я раней каментаваў Дэкрэт №3 і ўжо тады казаў, што лепш пачакаць. Тэрміны выплаты ссунуліся да 20 лютага. І зусім незразумела, што будзе далей. Не выключана, што дзяржава зноў пойдзе на саступкі. Да праваабаронцаў штотыдзень звяртаецца некалькі чалавек, якія гатовыя судзіцца да апошняга.

У большасці з іх ёсць па-сапраўднаму важкія довады рабіць гэта. Адзін з апошніх прыкладаў: у дзяўчыны было чатыры выкідка запар. Каб вынасіць дзіцяці, яна не тое, што не працавала – яна ўставала толькі ў туалет ды паесці на кухню. А зараз ёй за тое, што яна нарадзіла дзіця, трэба выплочваць збор. Гэта дзяўчына утрыманец? Дармаед?

Барыс Бухель станоўча ацэньвае той факт, што рашэнне аб выплаце падатку цяпер змогуць прымаць на мясцовым узроўні. З аднаго боку, гэта дазволіць больш уважліва падыходзіць да кожнай сітуацыі. У грамадзян, магчыма, з’явіцца больш магчымасцяў для абароны ўласных інтарэсаў. З іншага, як сцвярджае праваабаронца, на суды і наглядныя органы ляжа яшчэ больш працы.

– Няма сумненняў, што людзі будуць абскарджваць сваё права не плаціць дзяржаве проста так. Працы, а ўжо тым больш высокааплатнай, сёння практычна няма. Калі ўжо і прымаць «рашэнне аб вызваленні ад збору грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі», як заявіла Качанава, то вызваляць трэба практычна ўсю краіну. Гэта значыць адмяняць Дэкрэт №3 цалкам, – кажа праваабаронца.

Нагадаем, калі вы лічыце, што вашы правы былі парушаныя, звярніцеся па юрыдычную дапамогу да нас па электроннай пошце mspring.online@gmail.com ці ж праз зваротную форму сувязі на сайце.

2 COMMENTS

  • Ирина

    Уважаемый Борис! Если можете, уточните, пожалуйста, кому продлят срок уплаты до 20 февраля – тем, кто получил извещение в октябре (с уплатой до 15 ноября), или же после 15 ноября, или кто его ещё получит? Мне пришло 26 ноября. Платить не собираюсь. Буду бороться согласно плану юриста профсоюза РЭП Юрия Белякова. Послезавтра отправлю жалобу в районную налоговую, потом в областную, потом заявление в суд. Посмотрим, что будет.

    Ред: Уважаемая Ирина! Пока сказать сложно, поскольку нужно дождаться официального внесения изменений в Декрет №3 и соответствующих разъяснений, если они, конечно, будут. Однако исходя из сугубо той информации, которую представили официальные СМИ, срок уплаты до 20 февраля касается всех. То есть это последняя дата, после которой возможно задействуют департамент принудительного исполнения. Однако ещё раз повторимся, что стоит дождаться принятия изменений в Декрет на государственном уровне

  • Ирина

    Уважаемый Борис! Ну вот и вышел Декрет №1 от 12 февраля, в котором сказано, что срок уплаты сбора перенесен на 20 февраля. Но ясности у меня нет. Остался всё тот же вопрос: кого это касается – только тех, кто получил извещение в декабре-январе или же всех? Если извещение пришло 26 ноября, этот срок будет перенесен до 20.02 или уплатить надо было в течение 1 месяца со дня получения извещения? Когда будет задействован департамент принудительного исполнения? Ирина

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў