У першы клас – з беларускай мовай!


МАГЧЫМАСЦІ, СОЦЫУМ / Thursday, June 2nd, 2016

Ёсць магчымасць навучання вашых дзетак ў класе з беларускамоўнай адукацыяй!

Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленных, што ў 2016\2017 навучальным годзе плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе сярэдніх школ №1 (вул. Першамайская, 1) і № 34 (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, на базе СШ №1 працягне працаваць 7 клас, навучанне ў якім ажыццяўляецца на беларускай мове.

Па пытаннях навучання дзяцей у 1 класах і ў 7 класе на беларускай мове трэба звяртацца па тэлефонах:

СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №1 : 22-12-64, 31-07-85

СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №34 : 48-23-79, 45-54-57

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *