У Магілёве затрымалі нэанацыстаў, якія апаганілі помнік ахвярам Халакоста

Па версіі следства, злачынства было спланавана загадзя.

23 лістапада. Магілёў. Алесь Святліцкі


У прэс-рэлізе МУС адзначаецца, што чацвёра ўдзельнікаў хуліганскай акцыі былі затрыманыя супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і крыміналам і пры дапамозе байцоў АМАПу.

Трое з затрыманных – непаўналетнія. Лідэру групы споўнілася 19 гадоў. Усе вучацца ў мясцовых каледжах.

МУС сцвярджае, што ўсе чацвёра прытрымліваюцца ультраправай нацысцкай ідэалогіі. Адзін са злачынцаў двойчы за гэты год прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду, дэманстрацыю і распаўсюд нацысцкай сімволікі.

Па версіі следства, хлопцы загадзя распланавалі сваю акцыю і падрыхтавалі фарбу, каб здзейсніць злачынства адмыслова падчас іудзейскага свята Шабат.

За ўчыненыя дзеянні ўдзельнікам пагражае ад аднаго да шасці гадоў пазбаўлення волі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”.

Нагадем, што ноччу з 19 на 20 лістапада злаўмыснікі апаганілі чорнай фарбай помнік ахвярам Халакосту. На тое, каб належным чынам аднавіць яго, ізноў патрэбны сродкі і час.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў