Яшчэ адна акцыя пратэсту супраць падатку на дармаедства плануецца ў Магілёве

Беларускі нацыянальны кангрэс хоча вывесці магілёўцаў на вуліцы 26 сакавіка.

6 сакавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Па словах прадстаўніка БНК у Магілёве Юрыя Новікава, магілёўцы гатовыя выйсці на вуліцы і пратэставаць супраць “падатку на дармаедства”. Яго словы прыводзіць афіцыйны сайт БНК. Ён заявіў, што 26 сакавіка Магілёў далучыцца да агульнанацыянальнай акцыі пратэсту. Звязацца з Юрыем Новікавым аператыўна не ўдалося, таму падрабязнасці будучай акцыі і дакладны яе час пакуль невядомыя. Магчыма, агульны збор будзе абвешчаны на 12 гадзін дня – у гэты ж час пачнецца мітынг у Бабруйску.

Нагадаем, што 15 сакавіка БСДП (Грамада), БХД, АГП і рух “За Свабоду” плануюць правесці ў Магілёве свой «Марш недармаедаў», прызначаны на 18:30. Адпаведнае апавяшчэнне ўжо было накіравана ў гарвыканкам.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў