Яны патрабуюць, каб на сходзе ўзнялі пытанне пра аднаўленне будаўніцтва корпуса БРУ.

20 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Гарадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі сабраў 123 подпісы пад калектыўным наказам дэлегатам V Усебеларускага сходу, якіх папрасілі прыняць экстранныя меры па завяршэнні даўгабуда-аб’екта «Беларуска-расійскі ўніверсітэт. Вучэбна-лабараторны корпус са спарткомплексам па вул. Ленінскай».

«Мы звярталіся і да прэзідэнта, і да старшыні НАК РБ, ва ўрад, Магаблвыканкам, прапаноўвалі правесці суботнік для накіравання сродкаў на завяршэнне амаль гатовага да здачы аб’екта. Але вышэйпазначаныя патрыёты і заступнікі выхавання моладзі замест прыняцця мер па сутнасці, прынялі рашэнне аб кансервацыі аб’екта і забаўляюцца адпіскамі «па крузе», – сказана ў тэксце наказу. – «Затое для сваіх забавак  мясцовая эліта выдаткавала сродкі на гольф і лыжную базу пад Чавусамі», – адзначаюць падпісанты.

Яны патрабуюць ад дэлегатаў вынесці гэтае пытанне на Усебеларускі сход і прыняць меры па сутнасці, завяршыўшы будаўніцтва да 1 верасня 2016 года.

V Усебеларускі сход адбудзецца ў Мінску ў 22-23 чэрвеня.

Будаўнічыя работы па новаму корпусу БРУ пачаліся яшчэ ў 1993 г. Тады ўмацавалі Дзябранскі яр і часткова ўзвялі сцены падвала 9-павярховага будынка. У сярэдзіне 90-х гг. работы былі прыпыненыя і аднавіліся толькі ў траўні 2009 г. Быў заглыблены катлаван і падведзены інжынерныя сеткі. З тых часоў праца ідзе вельмі марудна і да гэтага часу корпус навучальнай установы вельмі далёкі ад свайго канчатковага выгляду.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *