У Магілёве абвясцілі аб стварэнні незалежнай каманды вылучэнцаў у дэпутаты

Ініцыятыва «Адкрыты горад» мае намер дапамагаць магілёўцам балатавацца ў кандыдаты.

11 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Новая ініцыятыва «Адкрыты горад» заклікана дапамагчы магілёўцам змагацца за месца ў гарадскім Савеце дэпутатаў. У яе на дадзены момант увайшлі 11 чалавек, сярод якіх прадпрымальнікі, юрысты, работнікі банкаўскай сферы і інжынеры.

Лідэрам новай ініцыятывы стаў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў, які годам раней вылучаўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе №85. Тады ён заняў трэцяе месца, дэпутатам стаў кіраўнік гарадской аховы здароўя Аляксандр Старавойтаў.

У ліку вылучэнцаў “Адкрытага гораду” ёсць экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргей Шаўчэнка. У 2016 годзе, па дадзеных ЦВК, ён заняў трэцяе месца па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84, саступіўшы будучаму дэпутату Ігару Марзалюку і дырэктарцы школы СШ №27 Людміле Здорыкавай. На дадзены момант знаходзіцца на пенсіі. Да гэтага працаваў у міліцыі, у тым ліку ўзначальваў інфармацыйна-аператыўны аддзел УУС Магілёўскага аблвыканкама. Актыўна друкуецца ў газеце «СБ. Беларусь сегодня».

У каманду таксама ўвайшоў былы кіраўнік эканамічнага аддзела Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Кірыл Дарашэнка, адзін з кіраўнікоў суполкі «Магілёў live» Аляксандр Лазараў і іншыя. З поўным складам «Адкрытага горада» можна азнаёміцца на сайце opentown. by.

Стварэнне ініцыятывы Юрый Стукалаў звязаў з жаданнем «дапамагчы Магілёву развівацца па стандартах «горада, зручнай для жыцця ».

Удзельнікі акрэслілі колу праблемаў, якія яны збіраюцца вырашаць у першую чаргу – гэта стварэнне ўмоў для бізнесу і зніжэнне беспрацоўя, акультурванне двароў і дарог, а таксама ажыўленне спальных раёнаў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў