У Ленінскім РАУС разгледзяць адміністрацыйную справу супраць Цурпанава

Пачатак – у 15:00.

13 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Як паведаміў Валадар Цурпанаў, сёння яму патэлефанаваў маёр Слаўнікаў і сказаў, што 14 чэрвеня ў Ленінскім райаддзеле адбудзецца разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні за марны выклік міліцыі.

Нагадаем, што гэта адна з двух спраў, якія заведзены ў дадзены момант на Цурпанава. Магілёўскага праваабаронцу абвінавачваюць у марным выкліку міліцыі пасля інцыдэнту ў гарадской пракуратуры, які адбыўся на пачатку траўня. Цурпанаў хацеў аддаць сваю скаргу старэйшаму памочніку пракурора Віталю Маркаву ў ягоным кабінеце. Але той збіраўся выслухаць візіцёра ў фае ўстановы. Калі Цурпанаў запатрабаваў кнігу заўваг, дзяржслужачы ў адказ папрасіў паказаць пашпарт. Пасля непрацяглай спрэчкі праваабаронца выклікаў міліцыю. Адразу пасля гэтага яму прадаставілі кнігу заўваг. Праз нейкі час на Цурпанава склалі заяву аб адміністрацыйным правапарушэнні за марны выклік міліцы

– Слаўнікаў асабіста па тэлефоне запрасіў на разгляд справы, але я сказаў, што прыйду толькі па правiльна аформленага позве, – пракаментаваў сітуацыю Цурпанаў. Паводле яго слоў, ён думаў, што абодва адміністрацыйных справы супраць яго спусцяць на тармазах, каб не прыцягваць лішні раз увагу грамадскасці і СМІ, але не выключае, што яго проста стараюцца «даціснуць».
– Я ўжо паведаміў журналістам гэтую інфармацыю і папярэдзіў, каб яны рыхтаваліся пісаць скаргі з-за забароны на праход з уключанай тэхнікай. Нягледзячы на тое, што Канстытуцыяй нам дазволена збіраць інфармацыю, у Ленінскім РАУС гэтым правам грамадзян часта грэбуюць, – заявіў Цурпанаў MSPRING.ONLINE.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў