У гімназіі №2 Магілёва вырашылі фальсіфікаваць “па поўнай”?

Участковая камісія №38 падлічыла на датэрміновым галасаванні ў пяць разоў больш людзей, чым іх было на самай справе.


Пра гэта заявіла адразу два незалежных назіральніка на гэтым участку – Аляксей Гаўрыленка і Аляксандр Буракоў. Гаўрыленка таксама апублікаваў у сваім Facebook фатаграфію копіі пратаколу, з якога вынікае, што 8 верасня прагаласавала 263 чалавекі. У той жа час, па падліках Гаўрыленкі і Буракова, у гэты дзень на ўчастку пабывала толькі 46 выбаршчыкаў.

Як адзначана ў каментары пад постам, назіральнік ад БРСМ таксама налічыла «у пяць разоў менш людзей», чым камісія. Ніякіх прэтэнзій, зрэшты, яна не прад’яўляла.

falsif

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў