Трагедыя ў Магілёве падзяліла людзей на два лагеры: адны лічаць, што ўлады павінны несці адказнасць за тое, што адбываецца, іншыя – што кожны чалавек адказны сам за сябе.

9 студзеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі. Фота – vk.com/ilovemogilev


Напярэдадні праваслаўнага Раства двое маладых людзей каталіся на спуску побач з новай лесвіцай, якая вядзе ад плошчы Арджанікідзэ да парку ў Падміколлі. Адзін з іх, набраўшы вялікую хуткасць на аўтамабільнай камеры, выляцеў прама на ліхтарны слуп і загінуў, атрымаўшы траўму галавы.

Яшчэ да гэтага медыцынскія службы Магілёва паведамлялі пра вялікую колькасць пацярпелых ад катання на гэтай горцы – у асноўным людзі атрымлівалі ўшыбы мяккіх тканін.

Адразу пасля смерці маладога чалавека наверсе спуску ўсталявалі таблічкі, якія забараняюць катанне на схіле. Месца патрулюе міліцыя, якая спыняе магілёўцаў ад экстрэмальнай забавы.
У Twitter разгарнулася дыскусія пра тое, што трэба рабіць, каб няшчасны выпадак больш не паўтараўся. Паглядзіце, што пісаў менскі блогер Антон Матолька, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч і іншыя магілёўцы.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *