З’елі тону бульбы за 6 гадзін. Кароткае відэа пра трэці Дранік-Фэст

Адзнялі, як праходзіла свята бульбы і дранікаў у Зяленым Гаі.

У апошні дзень верасня этна-хутар на Зяленым Гаі прыняў адну з топавых падзей года – Дранік-Фэст. Дакладная колькасць гасцёў мерапрыемства пакуль невядомая, але відавочна, што яна перавысіла дзясятак тысяч чалавек.

За шэсць гадзін людзі паелі амаль тону дранікаў. Іх гатавалі 7 камандаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе. Пераможцамі сталі студэнты эканамічнага факультэту МДУЧ.

Акрамя ежы, было шмат нацыянальнай музыкі, конкурсаў, танцаў і продажу вырабаў магілёўскіх майстроў.

Арганізатарамі свята выступілі Цэнтр гарадскіх ініцыятываў і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў