Прычым на друкарні адмову патлумачылі тым, што ў іх зламалася апаратура, і адрамантуюць яе толькі калі кандыдат прыбярэ слова пра Лукашэнку. Магія!

5 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі

Увага! Пры перадрукоўцы гэтага матэрыяла іншымі СМІ, пазначэнне mspring.online як крыніцы з гіперспасылкай на арыгінал ў першым абзацы абавязковае!


Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Комар паскардзіўся на трэшовую цэнзуру з боку мясцовай друкарні і газеты “Бабруйскае жыццё”.

Рэдакцыйная калегія выдання пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Віталя Аўсеенкі адмовілася друкаваць перадвыбарчую платформу Комара, пакуль ён не прыбярэ з яе словы пра прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Журналістам дзяржаўнай газеты не спадабалася фраза “З Лукашэнкам у краіны няма будучыні. Ён завёў краіну ў тупік”. Яны рэкамендавалі кандыдату перафармуляваць тэкст, у адваротным выпадку – адмова ў публікацыі.

У Бабруйскай узбуйненай друкарні пайшлі далей. Кіраўніцтва друкарні заявіла Аляксандру Комару, што вырабіць агітацыйныя ўлёткі ў патрэбныя тэрміны немагчыма, паколькі «адбылася паломка тэхнічнага абсталявання».

Як заявіў кандыдат у дэпутаты, на словах яму патлумачылі, што “паломка” таксама звязана з фразай пра Лукашэнку і ліквідуюць яе, калі ён прыбярэ словы пра прэзідэнта.

Бабруйская-Ленінская акруга №78 пакуль самая незвычайная з усіх выбарчых акругаў Магілёўскай вобласці. Акрамя дзіўнай цэнзуры, на якую наткнуўся Аляксандр Комар, у гэтай жа акрузе раптам зняліся з выбараў два кандыдаты, якія працуюць у дзяржаўных установах.

В Бобруйске на одном округе с выборов снялись сразу два кандидата-бюджетника. Им противостояла действующая депутат парламента

Галоўным кандыдатам на перамогу па акрузе лічыцца Ірына Рынейская – дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, якая доўгі час займала кіруючую пасаду ў Бабруйскім гарвыканкаме.