Пакуль мы не запаўзлі за калядны стол, склалі для вас дзесяць топавых тэкстаў (і не толькі тэкстаў), якія лічым асаблівымі.

Мы вырашылі адрэфлексаваць, якія публікацыі сталі для нас асаблівымі і чаму. Гэта не топ-10 ад апошняга месца да першага. Гэта спіс, дзякуючы якому ў наступным годзе мы дакладна станем лепш.


Хто трапіць у спіс дэпутатаў гарсавета. Наш прагноз. Вынікі.

Чаму ў спісе? Таму што мы на мясцовым узроўні мы выдатна даказалі адну з двух рэчаў: альбо нам варта ехаць па грошы і славу на «Бітву экстрасэнсаў», альбо выбары ў Беларус і – гэта шоў у стылі ТНТ.


Што адчувае маці, сына якой збіраецца забіць дзяржава?

Чаму ў спісе? Таму што ты сутыкаешся са зваротным бокам смяротнага прысуду і бачыш перад сабой чалавека, якога караюць горш, чым смяротніка – халодным і спланаваным забойствам сына. На дадзены момант Ігар Гершанкоў ужо расстраляны.


Расеі патрэбны Магілёў. Яна паспрабуе забраць яго праз моладзь

Чаму ў спісе? Таму што выразна расклалі, як Расея хоча ўрваць сабе трохі крыштальнага сасуда. Пасля публікацыі матэрыялу прайшло больш за паўгода, але ўлічваючы адносіны Беларусі і Расіі, ён стаў яшчэ больш актуальным.


Магілёўскія журналісты паставілі суддзю на месца: унікальны дэмарш у Беларусі (ВІДЭАФАКТ)

Чаму ў спісе? Таму што падчас здымкі наш аператар упершыню ў сваім жыцці так яўна ўбачыў рэдкую з’яву – салідарнасць беларусаў.


Як сядзяць на зоне палітвязні ў Беларусі: праўда пра правакацыі

Чаму ў спісе? Таму што гэта ўнікальны досвед адзінага на дадзены момант палітвязня з вялікім тэрмінам у нашай краіне.


У Магілёве сям’ю з дзецьмі перасяляюць з утульнай кватэры ў жудасны інтэрнат (ВІДЭА)

Чаму ў спісе? Калі СМІ і патрэбныя, то ў першую чаргу для таго, каб паказваць, у якое (прабачце) лайно спрабуюць акунуць людзей не з ліку прадстаўнікоў улады.


Красавік у кастрычніку. Як гэта – хварэць на рак і рабіць свой родны горад лепш?

Чаму ў спісе? Таму што гісторыя Каці Красавік – гэта гайд для любога чалавека па жыцці. Простая гісторыя пра тое, што як бы табе не было дрэнна – уставай і рабі.


Омскі блогер распавёў, што можа чакаць Магілёў пасля запуску «Омск Карбон»

Чаму ў спісе? Па дзвюх прычынах. Першая – цалкам верагодна, што омская будучыня чакае і Магілёў. Другая – гэта адзін з двух матэрыялаў, з-за якіх кіраўнік «Омск Карбону» прасіў пачаць крымінальную справу ў дачыненні да журналістаў нашага сайта.


“Білі па геніталіях, пагражалі засунуць швабру ў анал”.

Чаму ў спісе? Таму што рэдкі выпадак, калі пра катаванні і здзекі з боку людзей у форме кажуць адкрыта і дамагаюцца праўды.


У Магілёве Пуціну хваліліся аркай і лесвіцай. На людзей з інваліднасцю «забілі»? (ВІДЭА)

Чаму ў спісе? Таму што важна было наглядна паказаць, які ніт, коштам у некалькі мільёнаў даляраў, кладуць у Магілёве на людзей з інваліднасцю.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *