Таварыства беларускай мовы ўшанавала памяць рэпрэсаваных магілёўцаў

Магілёўскія ТБМ-амаўцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў каля Крыжа па праспекце Дзімітрава.

3 лістапада. Магілёў. Пр-т Дзімітрава. Алесь Святліцкі


Ля Крыжа памяці рэпрэсаваных увечары 2 лістапада сабралася каля дваццаці членаў ТБМ.

Перад прысутнымі выступіў кіраўнік абласной арганізацыі таварыства Міхась Булавацкі. Ён быў адным з тых, дзякуючы каму горад даведаўся пра забойствы нявінных гараджан 20-30 гадоў. Разам з Тамарай Раманькова ён таксама быў адным са стваральнікаў магілёўскага аддзялення «Мартыролягу Беларусі» – арганізацыі, якая займалася аднаўленнем памяці пра рэпрэсаваных і іх рэабілітацыяй.

– На самы першы мітынг ў 1989 годзе прыйшло каля двух тысяч чалавек. На наступны год сваімі сіламі паставілі першы крыж, – распавёў Булавацкі.

Паводле яго слоў, да 1995 года акцыі памяці рэпрэсаваных праводзіліся пастаянна. Аднак затым масавасць мітынгаў пачатку паменшацца.

Людзі, якія сабраліся каля Крыжа, запалілі лампады і павязалі стужкі.

Раней, 29 кастрычніка, у трыццацігадовую гадавіну першага мітынгу, сваю акцыю памяці правялі магілёўскія праваабаронцы. 4 лістапада ушанаваць памяць рэпрэсаваных каля Крыжа маюць намер сябры палітычных партый.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў