Маці незаконна расстралянага прачытала ў Магілёве лекцыю супраць смяротнага пакарання

Тамара Чыкунова разам з каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэем Палудай 9 кастрычніка у цэнтры «Кола” патлумачылі магілёўцам, чаму ад смяротнага пакарання трэба пазбавіцца.

9 кастрычніка. Магілёў. Грамадскі цэнтр «Кола». Алесь Святліцкі. Здымкі – mspring.online


У 2000 годзе ўлады Узбекістана прысудзілі адзінага сына Тамары Чыкуновай да смяротнага пакарання і расстралялі. У 2005 годзе жанчына атрымала дакумент, па якім яе сын быў прызнаны афіцыйна невінаватым, а справа супраць яго – сфальсіфікаванай. Пачынаючы з гэтай страшнай гісторыі Чыкунова змагаецца са смяротным пакараннем на ўсёй постсавецкай прасторы. Яна – каардынатарка ініцыятывы “Маці супраць смяротнага пакарання”, якая зарадзілася ва Узбекістане. Пры гэтым амаль 10 год Тамара Чыкунова паспела пражыць у Беларусі.

– Я дапамагаю «расстрэльным» справам, таму што гэтага патрабуе маё сумленне. Вы не ўяўляеце, наколькі цяжкі працэс смяротнага пакарання. І не толькі для тых, каго караюць смерцю, а для сваякоў і блізкіх.

Калі даюць кароткія спатканні, а гэта максімум паўгадзіны, то кажаш пра апеляцыі, пра справы, нармальна пагаварыць проста не хапае часу. І калі ты сыходзіш, ты не ведаеш, ўбачыш ты сына ў наступны раз. Гэта страшна.

 Пасля расстрэлу я не магла спаць два гады. Цела мне, вядома, не аддалі –  такі падыход быў ва ўсіх постсавецкіх краінах. Я не ведала, дзе яго пахавалі. У мяне спачатку нават не было пасведчання аб смерці, каб адпець сына ў царкве, – падчас сустрэчы на твары ў Чыкунова некалькі разоў праступалі слёзы.

img_2442

Тамара Чыкунова

Жанчына, па яе словах, не стала дамагацца пакарання для тых злачынцаў, якія сфальшавалі справу яе сына. Галоўным чынам таму, што не бачыла ў гэтым сэнсу:

– Я атрымала паперку, што мой сын быў невінаваты. Што справа была сфальсіфікаваная. Мне прапанавалі грашовую кампенсацыю. І што мне рабіць? У колькі мне трэба было ацаніць жыццё майго адзінага дзіцяці? У сто даляраў? У мільён? Усведамленне таго, што яго не вернеш, пераважвае ўсё. Ён не ўваскрэсне, як бы ні пакаралі яго катаў і як бы шмат грошаў кампенсацыі не прапанавалі.

img_2462

Тамара Чыкунова сказала, што ў курсе «расстрэльных” справаў, якія вядуцца ў Беларусі. Яна сустракалася з Любоўю Кавалёвай, маці аднаго з пакараных па абвінавачанні ў тэракце ў мінскім метро, а таксама з маці Андрэя Жука. З апошняй звязана непрыемная гісторыя пра тое, як дзяржава ставіцца да сям’і вязьня-смяротніка.

– Іх унук, старэйшы сын Андрэя Жука, хадзіў у той час у школу. Аднойчы ён прыбег дадому і заявіў, што больш ніколі не пойдзе туды, таму што ўсе да яго ставяцца, як да сына забойцы, якога пакаралі смерцю.

Людзі паглядзелі тэлевізар, па якім сказалі, што прысуд прыведзены ў выкананне, пасля чаго недобразычліва паставіліся да сына расстралянага. Сям’я Жука даведалася пра забойства роднага чалавека праз людзей і тэлевізар. Хіба такое магчыма ў цывілізаваным грамадстве? Чым заслужылі маці або бацька Жука такі зварот? А як цяпер будуць расці яго дзеці? Распавяла Чыкунова. – Ваш прэзідэнт Лукашэнка называе сябе Бацькам. Ды і самі людзі некаторыя таксама яго так называюць. Апошняе рашэнне аб прывядзенні прысуду ў выкананне прымае ён. Ён вырашае, памілаваць чалавека ці не. Яго подпіс ставіцца апошнім, перш чым чалавека расстрэльваюць. Вы можаце ўявіць бацьку, маці, якія могуць адправіць сына на пакаранне смерцю? Кроў застаецца на руках Лукашэнкі, яна застаецца на ўсім грамадстве, таму што расстрэльваюць ў вас ад імя Рэспублікі Беларусь.

img_2471

Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны, апошнія хвіліны з якіх прайшлі ў дыскусіі. Сярод тых, хто прыйшоў на «Кола» былі і прыхільнікі смяротнага пакарання.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда ў адказ на словы, што смяротнае пакаранне спыняе людзей ад парушэння, сказаў, што чалавека спыняе няўхільнасць пакарання:

– Калі чалавек ідзе на злачынства, ён не думае, што яму за гэта будзе – 8 гадоў, 15 гадоў, пажыццёвае або смяротнае пакаранне. Ён думае пра тое, як усё зрабіць і каб яго не злавілі. Калі ён ведае, што пакаранне рушыць услед абавязкова, што яго знойдуць і пакараюць, ён наўрад ці будзе наогул ісці на злачынства.

img_2552

Напрыканцы Палуда прадставіў справаздачу праваабарончага цэнтра “Вясна” і міжнароднай арганізацыі ў абарону правоў чалавека аб прымяненні смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама падарыў некалькі кніг «Пакаранне смерцю ў Беларусі» тым, хто жадаў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў