29 лістапада – ток-шоў у Магілёве “Расійская прапаганда: як з ёй змагацца, каб не страціць сваю краіну”


АФІША / Sunday, November 25th, 2018

Эксперты – блогер Эдуард Пальчыс і журналіст Аляксандр Буракоў.

З экранаў для беларусаў вяшчаюць дзясяткі расійскіх каналаў, у сацсетках «Аднакласнікі» і «УКантакце» сядзяць мільёны нашых грамадзян, прапагандысцкія рэсурсы накшталт «Спадарожнік-Беларусь» набіраюць усё большую папулярнасць. Расія марнуе мільёны даляраў на прапаганду каштоўнасцей кіруючага пуцінскага рэжыму і ахвяра нумар адзін гэтай прапаганды – Беларусь.

Ужо зараз значная частка магілёўцаў займае прарасійскія пазіцыі. Апошні Форум рэгіёнаў паказаў, наколькі моцна любяць расейскага лідэра ў Магілёве. Сам Лукашэнка называе горад «больш расейскім, чым беларускім».

Калі нічога не зрабіць – праз шмат гадоў (а можа і трохі) Магілёў і Беларусь страцяць самі сябе.

Што рабіць і як змагацца з расейскай прапагандай? Пра гэта 29 лістапада ў Магілёве паспрачаюцца нашы эксперты і магілёўцы.

Сваю ацэнку будуць выказваць:


– лепшы палітычны блогер Беларусі, актыўны змагар з расійскімі прапагандысцкімі міфамі, галоўны рэдактар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс.


– сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, журналіст агенцтва Deutsche Welle, які апошнія некалькі гадоў пільна вывучае сітуацыю на беларуска-расійскай мяжы Аляксандр Буракоў.


У чацвер, 29 лістапада, мы збярэмся ў грамадскім цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16) і а 19:00 абмяркуем, якім чынам паменшыць уплыў расійскай прапаганды на розумы беларусаў. Уваход – вольны.

Плануецца жывая відэатрансляцыя.

Ток-шоу арганізуецца з дапамогай сайта пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online

ШТО: Ток-шоу «Расейская прапаганда: як з ёй змагацца, каб не страціць сваю краіну”.

ДЗЕ: Магілёў, грамадскі цэнтр «Кола», зав. Чкалава, 16.

КАЛІ: Чацвер, 29 лістапада. Пачатак у 19:00.

УВАХОД – ВОЛЬНЫ!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *