Гаворка ідзе пра маладых талентаў у сацыяльнай сферы. Арганізатары самых яркіх падзей горада – актывісты Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, “Мова-нанова” ці іншых у іх лік не патрапілі.

 2 ліпеня. Магілёў. Саша Мінько/ Фота: Mагілёўскі аблвыканкам, mogilev-region.gov.by


У апошні працоўны дзень чэрвеня адбылося ўрачыстае ўручэнне спецпрэміі аблвыканкама ў сацыяльнай сферы. Кожны пераможца атрымаў па 50 базавых велічынь (прыкладна 600 даляраў ЗША). Віншаваў пераможцаў асабіста старшыня аблвыканкама Леанід Заяц. Таксама на мерапрыемстве былі ўручаны пасведчанні Спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі – іх уручыў памочнік прэзідэнта-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы.

Усяго ўзнагароджана 50 чалавек. Сайт аблвыканкама і дзяржаўнае агенцтва БелТА агучылі па паўдзесятка прозвішчаў. Сярод адзначаных прэміяй людзей карэспандэнт інфармагенцтва “Магілёўскія ведамасці” Марыям Табагары, загадчык аддзела тэлеінфармацыі газеты “Бабруйскае жыццё” Мікалай Сілкоў, артыст драмтэатра Аляксей Цыбін, урач-хірург Сяргей Пятрашэўскі. І старшыня кантрольна-рэвізійнай камісіі сацыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання “Спадчына” Міхаіл Новікаў. Гэта прадстаўнік той самай арганізацыі, якая заўважаная ў прасоўванні ў Магілёве ідэй «рускага свету» пад выглядам «Саюзнай дзяржавы».

Через кого приходит в Могилев «русский мир» под видом «Союзного государства»

 

Ніхто з прадстаўнікоў недзяржаўных ініцыятываў, якія прасоўваюць беларускую культуру ў спіс пераможцаў не трапіў. Нагадаем, нядаўні «Вялікі гарадской пікнік», а таксама «Дранік-фэст» і шэраг іншых мерапрыемстваў былі прыдуманы і праведзены гарадскімі актывістамі, якія аб’ядналіся ў «Цэнтр гарадскіх ініцыятываў». Засталася незаўважанай праца арганізатараў велаэкскурсій, каардынатараў праекта “Мова-Нанова” і актывістаў Таварыства беларускай мовы, якія шмат робяць для аднаўлення беларускамоўнай адукацыі.

Прэмія Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы была заснаваная ў 2003 годзе ў мэтах выяўлення і стымулявання творчай працы і падтрымкі інавацыйнай дзейнасці работнікаў і спецыялістаў аховы здароўя, СМІ, адукацыі, культуры і мастацтва.