Магілёўцу далі 2 гады «хатняй хіміі» за прапаганду “перавагі рускай нацыі”

Суд Магілёўскай вобласці 9 красавіка прысудзіў 34-гадовага Арцёма Г. да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію за распальванне міжнацыянальнай і расавай варожасці, паведамляе «Радыё Свабода». Падчас следства было ўстаноўлена, што магілёвец паміж 2010 і 2013 годам змясціў на сваёй старонцы «УКантакце» некалькі экстрэмісцкіх ролікаў – музычных кліпаў