У разгар эпідэміі каронавіруса ў Магілёве працягнуліся «палітычныя» суды над мясцовымі журналістамі – ім далі максімальны штраф

Фрылансеры Аліна Скрэбунова і Аляксандр Сідарэўскі не з’явіліся на працэс, спаслаўшыся на рэкамендацыі пазбягаць масавага збору людзей.

Магілёўскі суд адмяніў пастанову Следчага камітэта аб спыненні праверкі ў дачыненні да чыноўніка і міліцыянта

СК павінен будзе пачаць новую праверку па ўзбуджэнню крымінальнай справы ў дачыненні да прадстаўніка раённай улады Канстанціна Кісцянёва і міліцыянта Сяргея Калеснікава.

Старшыня раённага суда адмовілася задавальняць скаргу на забарону здымкі адкрытага працэсу

Скаргу на рашэнне суддзі Алены Літвіной, якая беспадстаўна забараніла фота і відэаздымку на «палітычным» працэсе ў дачыненні да журналіста Лапцэвіча, пакінулі без задавальнення.

Справу супраць актывіста і праваабаронцы Цурпанава спынілі з-за нязначнасці правапарушэння

Суддзя Алена Літвіна матывавала сваё рашэнне тым, што дзеянні актывіста не нанеслі шкоды і не перашкодзілі працы пункту аховы ў будынку гарадской пракуратуры.