У Бабруйску мясцовая газета і друкарня адмовіліся друкаваць праграму кандыдата з-за слоў “З Лукашэнка ў краіны няма будучыні”

Прычым на друкарні адмову патлумачылі тым, што ў іх зламалася апаратура, і адрамантуюць яе толькі калі кандыдат прыбярэ слова пра Лукашэнку. Магія!

У Магілёве вылучэнцу ў парламент, які заклікае Лукашэнку сысці ў адстаўку, вынеслі папярэджанне

Выбаркаму не спадабалася, што Васіль Курушын прапаноўваў магілёўцам запісацца ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, каб той вылучыўся ў прэзідэнты ў наступным годзе.