Святое возера пратрымалася ў парадку паўтара месяца

Улады зноў вырашылі забараніць купанне ў вадаёме, які напачатку чэрвеня нечакана прызналі чыстым.

20 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


6 чэрвеня Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі абвясціў, што пробы вады, узятыя ў траўні, адпавядаюць гігіенічным нарматывам. У гэты ж дзень мы паехалі праверыць, наколькі чысцей стала возера, але асаблівай розніцы са жнівеньскім мінулагоднім брудам не заўважылі.

20 ліпеня Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі забараніў купанне і заняткілюбымі воднымі відамі спорту ў возеры.Згодна з інфармацыяй цэнтра, у вадзе выяўленая кішачная інфекцыя.Забарона будзе дзейнічаць да атрымання вынікаў паўторных лабараторных даследаванняў.

Такім чынам, ад «адкрыцця» да «закрыцця» возера прайшло не больш за паўтары месяцы халоднага лета.

Галоўнай прычынай забруджвання Святога возера ўлады на працягу трох гадоў называлі птушак. З-за велізарнай колькасці птушак і іх адходаў вадаём кішэў шкоднаснымі бактэрыямі. Цэнтрам бед пазначылі маленькі астравок каля цэнтра возера, які складаецца з гразі, дзе жыло найбольшая колькасць чаек.

Мясцовыя актывісты яшчэ ў 2015 годзе сабралі больш за 6,5 тысяч подпісаў за ачыстку вадаёма, але ўлады спаслаліся на адсутнасць грошаў – ачыстка Святога возера, згодна з планам на 2010 год, павінна была на той момант абыйсціся ў 30 мільярдаў.

Вясной 2017 года купанне ў вадаёме зноў забаранілі, пакуль 6 чэрвені раптам не далі забароне “адбой”. Пасля гэтага актывісты АГП яшчэ раз прапанавалі ўладам вырашыць праблему Святога возера, але адказу пакуль не атрымалі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў